Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ выражае заклапочанасць тым, як ставяцца да журналістаў, якія асвятляюць дэманстрацыі

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклаш Харашці сказаў сёння, што затрыманні беларускіх і замежных журналістаў пасля правядзення выбараў супярэчаць абавязальніцтвам перад АБСЕ па забеспячэнні бяспекі свабоднага асвятлення падзей.

Журналісты з Канады, Чэхіі, Францыі, Грузіі, Расіі, Польшчы, Украіны і Злучаных Штатаў зазналі напады і затрыманні, а некаторыя з іх атрымалі максімальнае па адміністратыўным кодэксе пакаранне – 15 сутак арышту.
 
«Хоць мы не валодаем дакладнай інфармацыяй пра колькасць парушэнняў, незалежныя крыніцы пацвердзілі, што дзесяткам беларускіх і замежных журналістаў перашкодзілі працаваць, ужыўшы гвалт, затрымаўшы і пакараўшы адміністратыўнымі арыштамі пасля калектыўнага судзілішча”, – сказаў Харашці.  

23 сакавіка назіральнік АБСЕ звярнуўся да беларускіх улад з просьбай пракаментаваць паведамленні пра затрыманні журналістаў. Аднак на дадзены момант улады не абверглі і не пацвердзілі гэты факт. Толькі афіцыйнае беларускае тэлебачанне ўзгадала, што адзін з удзельнікаў каманды БТ быў збіты дэманстрантамі 25 сакавіка. 

 “Я хацеў бы пакрэсліць, што абарона журналістаў, якія выконваюць свой прафесійны абавязак, і гарантыя іх бяспекі з’яўляюцца фундаментальнымі правіламі АБСЕ. Асноўная доля адказнасці за стварэнне  ўмоў бяспечнай працы журналістаў кладзецца на ўрад нават у тых выпадках, калі яны асвятляюць несанкцыяваныя мерапрыемствы”, – дадаў ён.  

 “Адсутнасць дазволу на правядзенне акцый не азначае, што можна пераследаваць журналістаў, каторыя іх асвятляюць . Грамадства мае права атрымліваць інфармацыю па ўсіх важных пытаннях, што датычаць жыцця краіны. Гэта права можна гарантаваць толькі тады, калі прэса мае магчымасць доступу да іх”. 

Эксперт АБСЕ ў галіне свабоды сродкаў масавай інфармацыі працягне адсочваць парушэнні прынцыпу свабоды асвятлення падзей у Беларусі. Ён выразіў надзею, што ўлады ўважліва даследуюць усе выпадкі, што мелі месца да дадзенага моманту.

osce.org