Новы кіраўнік АБСЕ заклікаў вярнуць офіс у Мінск

http://russian.osce.usmission.gov/uploads/Gu/1O/Gu1O-5-zKfDg3gp3rDvueg/thumb-Gilmore_320x240.jpgКіраўнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Эйман Гілмар звярнуўся да беларускіх уладаў з просьбай дазволіць офісу арганізацыі аднавіць сваю працу ў Мінску.

"Судовы пераслед праваабаронцаў і адсутнасць свабоды аб'яднанняў азначае, што Беларусь супярэчыць сваім абавязацельствам перад АБСЕ. Без сумневаў, праца офіса арганізацыі ў Беларусі ў нейкай форме была б важным крокам і з'явілася б станоўчым сігналам ў міжнародную супольнасць", - заявіў ён, выступаючы перад членамі Хельсінскай камісіі 8 лютага ў Вашынгтоне.

Ірландскі палітык адзначыў, што ў Беларусі сістэматычна парушаюцца правы чалавека і людзі не могуць свабодна збірацца, а беларускія ўлады не прытрымаліся рэкамендацый АБСЕ, каб змяніць гэта, перадае Голас Амерыкі. У той жа час, нягледзячы на пагаршэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі, ён адкрыты для дыялогу з урадам.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, офіс АБСЕ працаваў у Мінску з 1998 года. Аднак пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года ўлады краіны вырашылі зачыніць офіс арганізацыі.

Тэлеграф