Кіраўнік АБСЕ асудзіў прысуд лідэру беларускай апазіцыі Аляксандру Мілінкевічу і заклікае тэрмінова вызваліць яго

Chairman-in-Office, Belgian Foreign Minister Karel De Gucht, at a recent press conference. (OSCE/Maria Dotsenko)Сафія, 27 красавіка 2006 г.

Кіраўнік Офіса АБСЕ бельгійскі міністр замежных спраў Карл дэ Гухт глыбока заклапочаны арыштам і змяшчэннем пад варту галоўнага лідэра беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама іншых актывістаў і заклікаў тэрмінова іх вызваліць.

”Гэта непрымальна, – зазначыў міністр дэ Гухт. –  Такія дзеянні яшчэ раз прадэманстравалі адсутнасць у беларускіх улад павагі да дэмакратычных каштоўнасцей, уключаючы права на свабоду выражэння і сходаў. Апазіцыйных лідэраў не павінны незаконна арыштоўваць”.

Кіраўнік Офіса накіраваў таксама ліст дачынна гэтага пытання Прэзідэнту Лукашэнку.

Сення Аляксанра Мілінкевіча дапытваў суддзя ў сувязі з яго ўдзелам ў афіцыйна дазволенай дэманстрацыі з нагоды дваццатай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

У выніку Аляксандр Мілінкевіч атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве. Гледзячы па ўсім, улады палічылі за несанкцыяваную частку мерапрыемства правядзенне мітынга на плошчы. 

Два іншыя актывісты, прафсаюзны лідэр Аляксандр Бухвостаў і старшыня перадвыбарчага штаба Мілінкевіча Сяргей Калякін, атрымалі па 15 і 14 сутак адпаведна. 

Судовыя разбіральніцтвы праходзілі ў закрытым рэжыме.  

Яшчэ адзін прадстаўнік беларускай апазіцыі старшыня БНФ Вінцук Вячорка таксама атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі. Прадстаўнікі офіса АБСЕ ў Мінску дамагліся магчымасці прысутнічаць на слуханні яго справы.

osce.org