ЕС узмацніў санкцыі ў дачыненні да Беларусі

http://www.redicecreations.com/ul_img/4950consilium.jpgРада Еўрапейскага Саюза
Люксембург, 10 кастрычніка 2011/10/10
15310/11

ЕС пашырыў санкцыі дачынна Беларусі.

Сёння Савет Еўрапейскага Саюза ўзмацніў санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў, адказных за неспыняючыяся рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ.

Існуючыя санкцыі былі падоўжаны да 31 кастрычніка 2012 г. Яны прадугледжваюць забарону ўезду на тэрыторыю ЕС і замарожванне актываў 192 службовых асоб, адказных за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах  2006 і 2010 гг., а таксама падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Акрамя таго, замарожаны актывы трох кампаній, звязаных з рэжымам, а таксама забаронены экспарт у Беларусь зброі і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для ўнутраных рэпрэсій.

Сёння Рада ЕС пашырыла спіс асобаў, якім будзе забаронены ўезд у Еўрапейскі Саюз і чые актывы будуць замарожаны, яшчэ на 16 чалавек. Само рашэнне і спіс новых імёнаў будуць апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС 11 кастрычніка.

Пераклад: ОДБ

consilium.europa.eu