Беларусь: ЕС прыпыняе абмежавальныя меры ў дачыненні да большасці фізічных і ўсіх юрыдычных асоб, на якіх гэтыя меры распаўсюджаныя

Савет Еўрапейскага саюза прыпыніў на чатыры месяцы замарожванне актываў і забарону на ўезд у дачыненні да 170 фізічных асоб і замарожванне актываў у дачыненні да трох юрыдычных асоб Беларусі. Гэтае рашэнне прынята ў адказ на вызваленне ўсіх палітычных зняволеных Беларусі 22 жніўня і ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю.

Вызваленне палітычных зняволеных – доўгачаканы для Еўрапейскага саюза крок. Прыпыненнем большасці абмежавальных мер ЕС адказвае на гэты рух наперад і вітаў бы далейшыя станоўчыя захады, якія прывялі б да паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю. ЕС будзе і надалей уважліва сачыць за сітуацыяй з забеспячэннем дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Абмежавальныя захады супраць фізічных і юрыдычных асоб павінны былі дзейнічаць да 31 кастрычніка. Савет падоўжыў іх дзеянне на чатыры месяцы, да 29 лютага 2016 года, і адначасова прыпыніў іх дзеянне ў дачыненні да 170 фізічных і 3 юрыдычных асоб. Абмежавальныя меры па-ранейшаму дзейнічаюць у дачыненні да чатырох асоб, датычных да нявырашаных знікненняў у Беларусі. Эмбарга на пастаўкі зброі застаецца ў сіле.

Савет таксама абнавіў спіс фізічных і юрыдычных асоб з улікам нядаўніх судовых прэцэдэнтаў.

Рашэнне прынятае праз пісьмовую працэдуру. Прававыя акты, у тым ліку і дадзеныя фізічных і юрыдычных асоб, якіх яны тычацца, будуць апублікаваныя ў Афіцыйным журнале ЕС 30 кастрычніка і ўвойдуць у сілу 31 кастрычніка.

 

Прэс-рэліз.

 

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі