Апублікаваныя прозвішчы яшчэ 13 службовых асоб Рэспублікі Беларусь, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС

24 траўня 2011 года Афіцыйны журнал ЕС апублікаваў абноўлены спіс беларускіх службовых асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні на ўезд і чые актывы павінны быць замарожаныя.  Гэты крок паследаваў за вынясеннем прысудаў былому кандыдату на прэзідэнты Саннікаву і шэрагу прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Да спіса дададзеныя 13 новых прозвішчаў.

Азнаеміцца з тэкстам рашэння і рэгламента Савета разам са спісам асобаў, у дачыненні да якіх прымененыя гэтыя меры, можна па наступных спасылках:

http://eur-lex.europa.eu/LexUriServ/LexUriServ.do?uri=OJ:L:2011:136:0087:0090:EN:PDF


http://eur-lex.europa.eu/LexUriServ/LexUriServ.do?uri=OJ:L:2011:136:0048:0051:EN:PDF

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі