Заява Старшынства ЕС аб дэманстрацыі ў Мінску

Старшынства Еўрапейскага Саюза выказвае з заклапочанасць разгонам беларускімі ўладамі мірнай дэманстрацыі ў Мінску 16 верасня, якая была прысвечаная 10-й гадавіне знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Старшынства заклікае беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання сілы ў дачыненні мірных дэманстрацый і забяспечыць магчымасць прадстаўнікам незалежных сродкаў масавай інфармацыі выконваць свае задачы без умяшання звонку.

Старшынства заклікае Беларусь дабіцца далейшага прагрэсу ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека.

delblr.ec.europa.eu