Беніта Ферэра-Вальднэр зрабіла заяву наконт выбараў

Benita Ferrero-WaldnerКамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр, зрабіла заяву па выбарах у Беларусі.

"У апошнія месяцы мы ўбачылі і віталі некаторыя пазітыўныя зрухі ў Беларусі, у тым ліку вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і запрашэнне АБСЕ/БДІПЧ да назірання за парламенцкімі выбарамі 28 верасня.

Я ўзяла да ўвагі папярэднія высновы Місіі па назіранні за выбарамі (МНВ) АБСЕ/БДІПЧ, якія ўтрымліваюць як пазітыўныя індыкатары, так і некаторыя негатыўныя элементы.

Вельмі важна, каб МНВ быў дазволены поўны доступ да далейшых стадыяў выбарчага працэсу, і мы будзем ўважліва вывучаць Выніковы даклад МНВ.

Я заклікаю ўрад Беларусі распачаць дыялог з АБСЕ/БДІПЧ наконт таго, якім чынам ажыццявіць іх рэкамендацыі.

Зараз для ЕС важна падумаць, як нам найлепш развіваць адносіны з Беларуссю, яе ўрадам і яе народам. Гэтае развіццё адносін павінна ўключаць шляхі ўмацавання павагі да дэмакратычных прынцыпаў, вяршэнства закону і правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі."

Прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі