Сакратар Рады Еўропы Тэры Дэвіс асудзіў выкананне смяротных прысудаў у Беларусі

Паведамленне прэсавай службы Рады Еўропы

Страсбур, 06.02.2008

Я смуткую праз тую заўзятасць, з якой беларускія ўлады працягваюць ізаляваць сваю краіну ад астатняй Еўропы. Ажыццяўленне смяротнага пакарання ў дачыненні да трох чалавек дэманструюць сапраўднае грэбаванне чалавечымі каштоўнасцямі і дасягненнямі, агульнымі для іншых еўрапейскіх краін.  

Беларусь не з’яўляецца сябрам Рады Еўропы, якая забараніла смяротнае пакаранне Пратаколам N 6 Еўрапейскай канвенцыі па абароне правоў чалавека, аднак гэта краіна ўваходзіць у арганізацыю Аб’яднаных Нацый. Пакаранне Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатава і Ігара Данчанкі супярэчыць літары і духу апошніх рэзалюцый, прынятых Генеральнай Асамблеяй, якая заклікала ўсе краіны свету ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Прэсавы рэліз Рады Еўропы

Пакой: 086a08
Тэл.: +33 (0)3 88 41 25 60
Факс:+33 (0)3 88 41 39 11
Сеціўная пошта: pressunit@coe.int
Адрас ў Інтэрнэце: www.coe.int/press

Прэсавая Служба Рады Еўропы