У Рагачове прайшоў трэнінг па ацэнцы патрэбаў мясцовых супольнасцей

8 снежня 2015 года ў Рагачове (Беларусь) у межах праграмы "Дом узаемаразумення" ОДБ Брусель зладзіў трэнінг па засваенні методыкі выяўлення патрэбаў мясцовых супольнасцей - Participatory Community Appraisal (PCA). У трэнінгу ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовых грамадскіх арганізацый, бізнесу, СМІ, Рагачоўскага райвыканкама, службаў дзяржаўнай лясной аховы и службы МНС, інспекцыі па справах непаўнагадовых ды інш.

Галіна Мацюшэнка (у цэнтры) - вядоўца трэнінгу ў Рагачове (Гомельская вобласць, Беларусь) па выяўленні патрэбаў мясцовых супольнасцяў

 

У часе трэнінгу прадстаўнікі мясцовых грамадскіх арганізацый пазнаёміліся з этапамі ацэнкі патрэбаў мясцовых гарадскіх супольнасцей, а менавіта з працэсам выяўлення вострых праблем і ацэнкай іх значнасці з меркавання маштабу, колькасці неабходных рэсурсаў і часу для іх вырашэння.

Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі працэс выяўлення патрэбаў мясцовай супольнасці з боку жыхароў горада ў сферах транспартнай інфраструктуры, медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і г.д.

 

Падчас трэнінгу прадстаўнікі недзяржаўных і дзяржаўных арганізацый абмеркавалі шляхі вырашэння мясцовых праблем з выкарыстаннем комплекснага падыходу: прыцягненнем разнастайных рэсурсаў і ўключэннем самой супольнасці ў дадзены працэс.

Чытайце таксама:

Участники семинара в Любани оценили потребности местных сообществ

НГО Могилёвского региона обсудили вопросы развития деятельности общественно-полезных организаций в Беларуси

Оценка потребностей сообщества - залог успешного проекта

ОДБ Брусель