Праекты ЕС у Беларусі: Падрыхтоўка фінансавых справаздач адпаведна патрабаванням Еўракамісіі

Тэхнічныя дэталі рэалізацыі еўрапейскіх праектаў у Беларусі абмеркавалі ўдзельнікі семінару "Падрыхтоўка справаздач па праектах, якія фінансуюцца Еўрасаюзам", які прайшоў 29 кастрычніка ў Мінску ў межах праграмы "Дом узаемаразумення". Асаблівасці вядзення дакументацыі згодна беларускаму заканадаўству і патрабаванням Еўракамісіі патлумачылі беларускія эксперты. У мерапрыемстве ўдзельнічалі супрацоўнікі Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, мясцовых уладаў і арганізацый, якія распачынаюць ці ўжо рэалізуюць праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Таццяна Цяслёнак, спецыяліст па фінансах інфармацыйна-асветніцкай установы "Новая Еўразія" (Беларусь)
 

Удзельнікі семінару разгледзелі шэраг надзённых тэхнічных пытанняў у справе атрымання еўрапейскага фінансавання ў Беларусі і рэалізацыі сумесных праектаў мясцовымі ўладамі і грамаддзянскай супольнасцю - ад рэгістрацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі да падрыхтоўкі фінальных справаздач, правядзення аўдыту і паспяховага завяршэння праектаў. Эксперты засяродзілі ўвагу на асаблівасці планавання бюжэтаў і справаздачнасці партнёраў па праектах, патрабаваннях донарскіх арганізацый і беларускіх дзяржорганаў да вядзення дакументацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

У прыватнасці, на семінары эксперты закранулі пытанні падаткаабкладання і курсаў валют, планавання і дакументавання выдаткаў згодна бюджэту праекту.

Семінар "Падрыхтоўка справаздач па праектах, якія фінансуюцца Еўрасаюзам" быў арганізаваны па ініцыятыве Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі і скіраваны на паляпшэнне якасці выканання праектаў ЕС і ўдасканаленне вядзення дакументацыі адпаведна ўмовам Еўракамісіі.

Глядзець фота.

Чытайце таксама:

Как зарегистрировать проект МТП (международной технической помощи) в Беларуси?

В Беларуси подписан декрет "Об иностранной безвозмездной помощи"

ODB