Сектарная дыскусія. Збор і пераапрацоўка адкідаў, альбо адказнае спажыванне: Reuse, Reduce, Recycle, Repeat - сучасныя тэндэнцыі ў Беларусі і сусветныя трэнды

ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў (Беларусь)

2016-07-07 з 11:30 да 15:30

Віцебск, Беларусь

7 ліпеня 2016 года (чацвер) у Віцебску пройдзе сектарная дыскусія "Збор і пераапрацоўка адкідаў, альбо адказнае спажыванне: Reuse, Reduce, Recycle, Repeat (паўторнае выкарыстанне, скарачэнне, другасная пераапрацоўка, узнаўленне)  - сучасныя тэндэнцыі ў Беларусі і сусветныя трэнды".

Мерапрыемства ладзіць ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў (Беларусь).

Тэмы дыскусіі:

- збор і сартаванне смецця ў Беларусі (перашкоды і матывацыя насельніцтва да паасобнага збору адкідаў);

- еўрапейскія падыходы да абарачэння адкідаў;

- стымуляванне адказнага спажывання, канцэпцыя "Zero waste" ("нуль адкідаў");

- вызначэнне магчымых накірункаў удасканалення сістэмы ўтылізацыі адкідаў, эфектыўнага выкарыстання смецця, стымулявання адказнага спажывання.

Да ўдзелу запрашаюцца: прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, органаў улады, мясцовы бізнес, эксперты, СМІ і ўсе зацікаўленыя тэмай дыскусіі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 3 ліпеня 2016 года адправіць заяўку на электронную скрыню: Maksim@ODB-office.eu.

У лісце трэба пазначыць:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку;
  2. Установу ці арганізацыю, якую Вы прадстаўляеце;
  3. Нумар кантактнага тэлефона і е-мэйл.

Абраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне не пазней за 4-га ліпеня. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да спадара Максіма Падбярозкіна па тэл: (044) 761 31 51, на е-мэйл: Maksim@ODB-office.eu.