Сацыяльныя прадпрыемствы ў Беларусі: жыццяздольныя мадэлі і сакрэты поспеху

ОДБ (Брусель)

2015-03-27 з 09:00 да 18:30

Мінск

27 сакавіка 2015 года ў Мінску ў межах праграмы "Дом узаемаразумення" пройдзе семінар "Сацыяльныя прадпрыемствы ў Беларусі: жыццяздольныя мадэлі і сакрэты поспеху".

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, якія зацікаўлены ў сацыяльным прадпрымальніцтве і адкрыцці сацыяльных прадпрыемстваў у будучыні.

Падчас семінару будзе абмеркавана магчымасць стварэння сацыяльнага прадпрыемства некамерцыйнай арганізацыяй: выкарыстанне часткі прыбытку такога прадпрыемства на падтрымку грамадскай арганізацыі, працаўладкаванне прадстаўнікоў уразлівых групаў насельніцтва і г.д.

У семінары будуць удзельнічаць:

  • Алена Кувічка (Сухумі, Грузія), эксперт па файндразінгу, сябра праўлення асацыяцыі "Інва-Судзеянне"),
  • Дзяніс Кандратовіч (Беларусь), сузаснавальнік праектаў MaeSens і StartIdea,
  • Марыя Чэракова (Нідэрланды), кансультант па інавацыях ПРААН у Беларусі, сузаснавальніца праектаў OutBox і SocStarter Belarus,
  • Галіна Мацюшэнка (Беларусь), каардынатарка праекту "Обмен досведам у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва і развіцця прадпрымальнасці моладзі ў супрацоўніцтве развіцця Эстоніі і Беларусі".

Тэмы семінару:

  • Досвед стварэння і працы сацыяльнага прадпрыемства на прыкладзе Абхазіі
  • Паспяховыя мадэлі сацыяльных прадпрыемстваў: сусветны досвед
  • Эстонскі досвед развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва
  • Сацыяльныя інтарэсы бізнэсу, альбо лепшыя і горшыя сацыяльныя праекты з пункту гледжання бізнесу

Кожны ўдзельнік семінару атрымае пакет юрыдычных дакументаў, якія рэгулююць стварэнне і кіраванне сацыяльным прадпрыемствам. Падчас мерапрыемства інфармацыю па юрыдычных пытаннях і аспектах стварэння камерцыйнага прадпрыемства некамерцыйнай арганізацыяй прадставіць кваліфакаваны юрыст.

У межах семінару адбудзецца дыскусія з мэтай пошуку і вызначэння жыццяздольных мадэляў сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Для ўдзелу неабходна да 23 сакавіка 2015 года даслаць анкету-заяўку на электронны адрас: maksim@odb-office.eu. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. (Інфармацыя пра месца правядзення семінару будзе паведамляцца пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў.)

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да каардынатара праграмы "Дом узаемаразумення" Максіма Падбярозкіна па тэл.: (044) 761 31 51 (Вэлком), (029) 560 30 50 (МТС), альбо праз е-мэйл: maksim@odb-office.eu