Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі і свеце: Семінар у Мінску

ОДБ Брусель (Бельгія), Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі

2016-11-16 з 09:00 да 14:15

Мінск, Беларусь

16 лістапада 2016 года ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ў Мінску пройдзе семінар "Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі і свеце".

Запрашаюцца: дзейныя прадпрымальнікі і бізнесоўцы, студэнты эканамічных спецыяльнасцей, прадпрымальнікі-пачаткоўцы.

На семінары можна пазнаёміцца з беларускімі і замежнымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі і дабрачыннымі праектамі, далучыцца да сумеснай працы (атрымаць магчымасць прайсці стажыроўку, прапанаваць валанцёрскую дапамогу, інш.). Таксама можна ўбачыць прадукцыю сацыяльных прадпрыемстваў.

Вядоўцы семінару:

 

  • Герд Юнэ (Нідэрланды) - старшыня Рады фонда анлайн-навучання The Network University (TNU), працаваў у Амстэрдамскім і Нью-Ёркскім універсітэтах, кіраваў даследчыцкімі праектамі ААН, ФАО, МАП, Еўразвяза, Фонда Фальксвагена, Інстытута Ратэнау, парламента Германіі, шэрагу міністэрстваў Нідэрландаў. Эксперт у пытаннях навучання праз усё жыццё, распрацоўшчык інавацыйных адукацыйных праграм. Пачаў ствараць праграмы анлан-навучання прадпрымальнікаў, бо быў занепакоены высокім узроўнем беспрацоўя сярод моладзі ў многіх краінах. Растлумачыць асноўныя трэнды ў развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Галандыі і ў свеце.

Ганна Чаракова (Нідэрланды) - сацыяльная прадпрымальніца, сузаснавальніца Bin Bang, крэатыўная дырэктарка Crowd Effect, сузаснавальніца і трэнерка школы Waste Away Challenge (адукацыйныя праграмы ў галіне прадпрымальніцтва і рэсайклінгу).

Распавядзе гісторыю стварэння сваіх сацыяльных прадпрыемстваў у Галандыі.

Распавядзе пра гісторыю стварэння сацыяльнай майстэрні і асаблівасці сацыяльнага бізнесу.

 

 

  • Павел Данейка (Беларусь) - беларускі бізнесовец, дырэктар групы кампаний "ИПМ", адзін з заснавальнікаў Інстытута прыватызацыі і менеджменту (Мінск), працаваў у назіральных радах Silvano Fashion Group, ЗАТ "Milavitsa", ЗАТ "Uniter" (Беларусь), CASE (Украiна). Спецыялізуецца на рэструктурызацыі прадпрыемстваў, стратэгічным менеджменце, трансфармацыйнай эканоміцы, карпаратыўным кіраванні, навучанні топ-менеджменту.
  •  

 

Алёна Ліс - старэйшы праграмны менеджэр ОДБ Брусель (Бельгія), каардынатарка праграмы "Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва".

 

Распавядзе разам з Максімам Падбярозкіным пра актуальныя магчымасці для сацыяльных прадпрымальнікаў у Беларусі.

 

 

 

Максім Падбярозкін - каардынатар праграм ОДБ Брусель (Бельгія) у Беларусі.

 

 

 

 

 

Арганізатары: ОДБ Брусель (Бельгія), Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. Семінар арганізаваны ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі (GEW) - глабальнага мерапрыемства для наватараў і наймальнікаў, якія запускаюць стартапы, увасабляюць ідэі ў жыццё, распрацоўваюць праекты, што вядуць да росту эканомікі і паляпшэння дабрабыту. 

Мерапрыемства пройдзе з 09:00 да 14:10.

 

Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары "Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі і свеце", неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Дэдлайн - 9 лістапада 2016 года. Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая. Колькасць месцаў абмежаваная. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: Maksim@odb-office.eu (спадар Максім Падбярозкін).