Беларусь-Германія: Сустрэча па наладжванні партнёрства і абмене досведам у галіне ўстойлівага развіцця

ОДБ Брусель (Бельгія), Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі

з 2016-07-26 11:00 да 2016-07-27 16:00

Мінск, Гродна

ОДБ Брусель (Бельгія) разам з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі запрашаюць некамерцыйныя арганізацыі, якія працуюць у галіне ўстойлівага развіцця і жадаюць знайсці партнёраў з Германіі для рэалізацыі сумесных праектаў, на сустрэчы па наладжванні партнёрстваў, якія пройдуць у Мінску і Гродне.

Мэта мерапрыемстваў

- падрыхтоўка сумесных прапаноў для конкурса праектаў Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

Сустрэчы пройдуць:

- 26 ліпеня з 11:00 да 15:00 у Мінску;

- 27 ліпеня з 12:30 да 16:00 у Гродне.

Праграма мерапрыемстваў уключае:

- Інфармацыю пра Конкурс праектаў Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

- Знаёмства з досведам нямецкіх арганізацый-удзельніц;

- Абмеркаванне магчымасцей супрацоўніцтва і г.д.;

 

Працоўныя мовы сустрэчы ангельская і руская.

 

Вітаецца ўдзел арганізацый, мэта якіх скіравана на рэгіянальнае развіццё, захаванне рэсурсаў, нефармальную адукацыю, абарону ўразлівых груп насельніцтва праз праграмы і праекты ў сферы ўстойлівага развіцця, інш.

Зацікаўленыя мусяць да 24:00 22-га ліпеня 2016 года даслаць заяўку-ліст на е-мэйл: maksim@odb-office.eu.

У заяўцы-лісце, калі ласка, пазначце:

  1. Імя, прозвішча;
  2. Назву сваёй арганізацыі або ініцыятывы;
  3. Кантактны тэлефон і е-мэйл;
  4. Сціслае апісанне задумкі (ідэі) праекта (максімум 200 слоў);
  5. Горад, дзе жадаеце ўдзельнічаць у мерапрыемстве (Мінск або Гродна адпаведна).

Запрашэнні на ўдзел будуць дасланы абраным кандыдатам не пазней за 23 ліпеня. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся на е-мэйл: maksim@odb-office.eu, па тэл.: (044) 761 31 51 (Вэлком), (029) 560 30 50 (МТС) (спадар Максім Падбярозкін)