Першы беларускі ўніверсітэт далучыўся да Magna Charta Universitatum

У лістападзе 2014 г. ОДБ Брусель сумесна з Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы правялі семінар з удзелам прадстаўнікоў Абсерваторыі Вялікай Хартыі Ўніверсітэтаў па  магчымасцях далучэння і супрацоўніцтва да гэтай аўтарытэтнай міжнародный арганізацыі. На мінулым тыдні Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО» стаў першым беларускім ВНУ, які падпісаў Вялікую Хартыю Еўрапейскіх універсітэтаў.
Падпісанне адбылося падчас міжнароднай канферэнцыі «Каштоўнасці пасля 2015 года: глабальны выклік універсітэтам і студэнтам», што прайшла 17-18 верасня ў Балоньі (Італія). Чытаць падрабязней тут.

Шчыра віншуем калег і жадаем плённага супрацоўніцтва!

26 акадэмічных лідэраў універсітэтаў, якія падпісалі Magna Charta Universitatum у 2015 г.

Фота: magna-charta.org


 Хартыя была адкрыта для падпісання ўніверсітэтамі ў гонар 900-годдзя Балонскага універсітэта. На дадзены момант яна падпісаная 776 ўніверсітэтамі з усяго свету. Гэтая лічба павялічваецца з кожным годам.
Вялікая Хартыя Універсітэтаў з'яўляецца адлюстраваннем той жыццёва важнай ролі, якую ўніверсітэты маюць у развіцці еўрапейскіх гуманістычных традыцый і сусветнай цывілізацыі. У ёй таксама сцвярджаецца, што фундаментальныя прынцыпы і прывілеі, звязаныя з акадэмічнай свабодай і інстытуцыйнай аўтаноміяй, надзвычай важныя для ўніверсітэтаў, і што няўхільнае захаванне гэтых каштоўнасцей служыць на карысць як асобных супольнасцей, так і чалавецтва ў цэлым.

ОДБ