Брусель наведалі беларускія спецыялісты ў пытаннях вышэйшай адукацыі

На мінулым тыдні (з 19 па 21 сакавіка) Брусель з адукацыйным візітам наведала група беларускіх экспертаў у пытаннях вышэйшай адукацыі. Беларускія спецыялісты з розных ВНУ сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі (ЕК) і Еўрапейскага парламента, Выканаўчага агенцтва па пытаннях адукацыі, аўдыё-візуальных сродках і культуры ЕК і Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі, а таксама здзейснілі азнаямляльны візіт у Маастрыхскі ўніверсітэт у Нідэрландах.

У рамках візіту беларускія спецыялісты змаглі больш падрабязна азнаёміцца з такімі праграмамі ЕС, як Тэмпус, Эразмус Мундус і Жан Манэ, абмеркаваць удзел айчынных універсітэтаў у адпаведных праектах і цяжкасці і абмежаванні, звязаныя з іх ажыццяўленнем.

Адным з пунктаў праграмы візіту стала наведванне Маастрыхскага ўніверсітэта. Беларускія дэлегаты пазнаёміліся з арганізацыяй кіравання і фінансавання галандскіх ВНУ і асаблівасцямі імплементацыі прынцыпаў Балонскага працэсу ў Нідэрландах, а таксама ў Малдове, дзякуючы прысутнасці на сустрэчы даследчыцы з гэтай краіны.

Падчас сустрэчы ў Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі беларускія дэлегаты даведаліся пра прынцыпы дзейнасці арганізацыі і сяброўства ў ёй, яе асноўныя праекты і праграмы, абмеркавалі магчымыя варыянты супрацоўніцтва з асацыяцыяй і яе сябрамі.

Адукацыйны візіт беларускіх спецыялістаў у Брусель – частка праекту «ЕС і Беларусь: дзелімся досведам», падтрыманага Еўрапейскай камісіяй, які ажыццяўляецца «Офісам за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў  (Вільнюс, Літва) за тэхнічнай падтрымкай «Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь). Мэтай праекта з’яўляецца паляпшэнне каналаў камунікацый і магчымасцей для абмену досведам паміж беларускімі экспертамі ў розных галінах і іх калегамі з краін Еўрасаюзу.

Беларуская дэлегацыя падчас сустрэчы ў Еўрапейскім парламенце

 

З асістэнтам еўрадэпутата Вінкаса Палецкіса Юргісам Гурсцісам

Аляксандр Перасыпкін, дацэнт кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі (БДУ)  

Святалана Мацкевіч, беларускі эксперт у галіне вышэйшай адукацыі, прадстаўніца незалежнага Грамадскага Балонскага камітэту, сааўтар альтэрнатыўнага даклада пра гатоўнасць Беларусі да далучэння да Балонскага працэсу

Прафесар Наталля Бандарэнка

У Выканаўчым агенцтве па пытаннях адукацыі, аўдыё-візуальных сродках і культуры Еўрапейскай камісіі

Алена Спасюк, журналіст інфармацыйнага агенцтва БелаПАН

Джулія Маро,

Аддзел праграмы “Тэмпус “ і двухбаковае супрацоўніцтва з індустрыяльнымі краінамі

Падчас сустрэчы ў Маастрыхскім універсітэце

Доктар Жызэль Босэ (Маастрыхскі ўніверсітэт)

У Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі

ОДБ