“Офіс за Дэмакратычную Беларусь” у Бруселі наладзіў спецыяльную сустрэчу дзеля маніторынгу Еўрапейскага Маршу

Сёння, 14 кастрычніка, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” у Бруселі наладзіў адмысловую сустрэчу дзеля маніторынгу Еўрапейскага маршу ў Мінску, падчас якой удзельнікі маглі сачыць за разгортваннем падзей ў рэжыме рэальнага часу.
Прадстаўнікі еўрапейскіх інстытуцый, разнастайных недзяржаўных арганізацый, а таксама беларуская грамада Бельгіі сабраліся разам дзеля таго, каб паказаць сваю салідарнасць з беларусамі, якія выйшлі на вуліцы Мінску і паказалі жаданне прыняць прапановы Еўразвязу і падзяляць каштоўнасці свабоднай і дэмакратычнай Еўропы.
Цікавасць, што выказалі наведвальнікі сустрэчы ў Бруселі да Еўрапейскага маршу, яшчэ раз сведчыць пра неабыякавасць міжнароднай супольнасці да Беларусі і спадзеў на яе дэмакратычнае развіццё.