У Мінску стартаваў першы этап праекту “Энергетычны клуб”

Сёння, 29 кастрычніка, у Мінску па адрасе CrownPlazahotel, Кірава13, праходзіць першая сесія "Энергетычнага клуба". Канферэнцыя “Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне энергетычнай бяспекі: выклікі і перспектывы для Беларусі” з’яўляецца часткай больш шырокага праекту, што прадугледжвае 4 сумесныя сустрэчы незалежных экспертаў , прадстаўнікоў дзяржаўнага сектара, а таксама міжнародных спецыялістаў у пытаннях энергетыкі з падрыхтоўкаў па выніках сустрэч чатырох аналітычных папер.

"Энергетычны клуб" – сумесны праект “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія), Інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва) і Фонда развіцця прававых тэхналогій (Кіеў, Украіна). Ідэя стварэння "Энергетычнага клуба" з’явілася пасля правядзення семінару па пытаннях энергетычнай бяспекі ў Мінску ў чэрвені гэтыга года. Семінар, што прайшоў пад патранажам
Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Мінску і Амбасады Швецыі ў Беларусі, паказаў неабходнасць як мага больш шырокага, адкрытага і вольнага абмену думкамі па найбольш важных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны.

Канферэнцыя, арганізаваная сумеснымі намаганнямі “Офіса за дэмакратычную Беларусь”, Інстытута стратэгічных даследаванняў і Фонда развіцця прававых тэхналогій у супрацоўніцтве з аналітычным парталам "Наше мнение" и нямецкай фундацыяй Конрада Адэнауэра, адбываецца пад эгідай прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Мінску.

Праект стаўся магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Шведскай міжнароднай агенцыі па развіцці супрацоўніцтва  (SIDA).