Зялёная Сетка: Трэнінг па маніторынгу праектаў міжнародных банкаў развіцця (Мінск)

Таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) запрашае на трэнінг па бэнквотчынгу (bankwatching) - грамадскім маніторынгу праектаў, што рэалізуюцца міжнароднымі банкамі развіцця (Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Сусветным банкам, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам), а таксама Еўразвязам.

Бэнквотчынг - гэта адвакацыйны механізм, скіраваны на тое, каб фінансавая дапамога па развіцці выкарыстоўвалася максімальна ўстойліва і з улікам інтарэсаў жыхароў краіны, без шкоды навакольнаму асяроддзю.

Вядоўца трэнінгу - украінскі эксперт Аляксей Пасюк, прадстаўнік міжнароднай сеткі "CEE Bankwatch".

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца:

- якія банкі развіцця і міжнародныя фінансавыя арганізацыі працуюць у рэгіёне Ўсходняй Еўропы;

- пра палітыку банкаў развіцця і працэс прыняцця рашэнняў;

- механізмы ўплыву грамадскіх арганізацый і падачы скаргаў;

- дзейнасць міжнародных фінансавых структур у Беларусі;

- інш.

Запланаваны практычны занятак па аналізе стратэгіі ЕБРР.

Трэнінг пройдзе ў Мінску 12-га кастрычніка 2016 года.

Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ідзе па 5-га кастрычніка. Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу ў Мінск для ўдзельнікаў з рэгіёнаў Беларусі. Даведкі па тэл.: (029) 523 26 22 (Настасся), праз е-мэйл: Nasta.Haliak@gmail.com.

 

Крыніца: GreenBelarus.info