Жывая бібліятэка на выставе Межы іншага (Мінск)

28 жніўня (нядзеля) 2016 года ў мінскай прасторы ЦЭХ у межах праекту анлайн-часопіса CityDog (Беларусь) "Мінскія дыяспары" ладзіцца сустрэча ў фармаце "Жывой бібліятэкі".

"Жывая бібліятэка" - сустрэча, дзе людзі са стыгматызаваных альбо вузкіх сацыяльных груп ці меншасцей (этнічных, рэлігійных, г.д.) распавядаюць пра сабе тым, хто цікавіцца. Сустрэча арганізавана ў фармаце "бібліятэкі" (ролевай гульні), дзе ёсць мадэратар ("бібліятэкар"), людзі-"кнігі" і людзі-"чытачы". Фармат сустрэчы дазваляе задаць пытанні і размаўляць тэт-а-тэт.

Мэта падобных сустрэч - разбурэнне стэрэатыпаў і большае паразуменне паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных слаёў, класаў, груп, супольнасцей, прафесій, г.д.

 

Сустрэча пройдзе з 15 да 19 гадзін у ангары ЦЭХ разам з выставай "Межы Іншага" групы "Вера". Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.

 

Арганізатары запрашаюць валанцёраў і тых, хто хоча паўдзельнічаць у сустрэчы "Жывой бібліятэкі". Даведкі праз е-мэйл: MShtrahova@gmail.com.

 

Паводле Студэнцкая Рада.