Журналісцкі курс па асвятленні тэмы гандлю людзьмі (Лондан)

Сэрвіс фонда "Thomson Reuters" "Trust Media" запрашае журналістаў, якія працуюць у аддзелах навін друкаваных і электронных СМІ, на курс па асвятленні тэмы гандлю людзьмі ў межах канферэнцыі "Trust Women" 17-18 лістапада ў Лондане (Брытанія). Патрабаванне да кандыдатаў/кандыдатак - супрацоўніцтва з тэле-, радыё-, анлайнмедыя ў бягучы момант, мінімум 2 гады прафесінага досведу, добрае валоданне пісьмовай і размоўнай ангельскай мовай.

Удзельнікі курсу змогуць пазнаёміцца з экспертамі, якія вывучаюць сучасныя праблемы гандлю людзьмі, будуць мець магчымасць наведвання мерапрыемстваў другога дня канферэнцыі.

Поўныя стыпендыі могуць атрымаць журналісты краін пераходнага перыяду развіцця, якія працуюць у арганізацыях, што не маюць рэсурсаў для навучання. Поўная стыпендыя ўключае пакрыццё транспартных выдаткаў (эканомкласс), пражыванне, невялічкую фінансавую дапамогу.

Дэдлайн - 21 верасня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

 

Паводле Ijnet.org.