ЮНІСЕФ у Беларусі шукае спецыялістаў па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйнай стратэгіі

ЮНІСЕФ у Беларусі запрашае да супрацоўніцтва каардынатара ды кансультантаў па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйнай стратэгіі па прамоўцыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы дзіцячага траўматызму.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя ў галіне распрацоўкі інфармацыйных і камунікацыйных стратэгій (адпаведны досвед у распрацоўцы такіх стратэгій у галіне аховы здароўя з'яўляецца перавагай);

- веданне лепшых нацыянальных і сусветных методык інфармацыйнай працы з разнастайнымі мэтавымі групамі;

- аналітычныя і арганізатарскія здольнасці;

- досвед тэставання інфармацыйных прадуктаў;

- творчы падыход, ініцыятыўнасць, г.д.

Істотнай перавагай з'яўляецца досвед працы з ЮНІСЕФ і іншымі агенцыямі ААН. Падрабязная інфармацыя пра вакансію тут.

Кандыдаты мусяць адправіць рэзюмэ і фінансавую прапанову на е-мэйл: tMakarevich@unicef.org. Дэдлайн - 11 кастрычніка 2016 года.

 

Паводле UNICEF.by