ЮНІСЕФ ў Беларусі шукае кансультантаў

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі шукае кансультантаў па стратэгічным планаванні і маніторынгу выканання ініцыятывы "Горад, сяброўскі для дзяцей".

Асноўная мэта сусветнай ініцыятывы "Горад, сяброўскі для дзяцей" - рэалізацыя на мясцовым узроўні палітыкі, якая скіравана на абарону правоў дзяцей і стварэнне ўмоў для развіцця іх патэнцыялу, паляпшэнне якасці жыцця дзяцей. Гэтая ініцыятыва спрыяе развіццю новых форм удзелу дзяцей і моладзі ў прыняцці рашэнняў, якія ўплываюць на іх жыццё, развіццю партнёрства дзяржаўных і грамадскіх аб'яднанняў у накірунку абароны правоў дзяцей.

З абавязкамі кансультантаў і патрабаваннямі да кандыдатаў можна азнаёміцца тут. Тэрмін працы - з 1 жніўня па 30 лістапада 2016 года.

Прапановы зацікаўленых кандыдатаў прымаюцца на электронны адрас: nlukina@unicef.org.

Дэдлайн - 18:00 (па мінскім часе) 27 ліпеня 2016 года. Даведкі па тэл.: (017) 210 55 89 (каардынатарка праграм ЮНІСЕФ у Беларусі Вікторыя Лазнюк).

Паводле UNICEF.by.