ЮНЕСКА: Прэмія імя Хасэ Марці

ЮНЕСКА запрашае дзяржаў-сябраў абмеркаваць разам з нацыянальнымі камітэтамі (камісіямі) і недзяржаўнымі арганізацыямі кандыдатуры намінантаў прэміі імя Хасэ Марці. Узнагарода прысуджаецца выбітным дзеячам за дасягненні, адпаведныя ідэалам і духу Хасэ Марці. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) зацікаўлена ў пашырэнні геаграфіі пераможцаў з ліку краін-сябраў і ў прамоўцыі гендэрнай роўнасці. Вітаюцца кандыдатуры жанчын-намінантаў.

Прэмія прысуджаецца за папулярызацыю ідэяў свабоды і салідарнасці, за значны ўклад у любым рэгіёне свету, за развіццё інтэграцыі краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна ў справе захавання культурных традыцыяў і гістарычных каштоўнасцей як асобам, так і інстытуцыям, недзяржаўным арганізацыям.

Апошні дзень падачы заявак - 13 лістапада 2015 года.

Запоўненыя заяўкі на ангельскай, французскай альбо іспанскай мове, завізаваныя подпісам і пячаткай, неабходна дасылаць на паштовы адрас:

Anna Maria Majlöf
Secretary of the International UNESCO/José Martí Prize
Division of Social Transformations and Intercultural Dialogue
Social and Human Sciences Sector - UNESCO
7 place de Fontenoy
75352 Paris 07 SP FRANCE

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: am.majlof@unesco.org, альбо па тэл.: + 33 1 45 68 17 77.

Паводле UNESCO.org.