Якім чынам стварыць паспяховую НДА?

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (Беларусь) запрашае грамадска актыўных людзей, якія імкнуцца да пабудовы ўласнае каманды альбо грамадскай ініцыятывы, на майстар-клас "Як стварыць паспяховую грамадскую арганізацыю?".

Удзельнікі майстар-класу: 1) атрымаюць уяўленне пра сучасны грамадскі сектар Беларусі; 2) даведаюцца пра тое, што такое "няўрадавыя арганізацыі" і якая іх роля ў развіцці мясцовых супольнасцей; 3) пазнаёмяцца з інструментамі фінансавання недзяржаўных арганізацый і шляхамі здабыцця сродкаў на іх дзейнасць.

Дасведчаныя трэнеры распавядуць навучэнцам пра спосабы пабудовы паспяховай арганізацыі, фармаванне ўласнае каманды і асаблівасці працы ў камандзе, планаванне дзейнасці, пастаноўку мэтаў і інш. Удзельнікі майстар-класу даведаюцца пра магчымасці і асаблівасці рэгістрацыі беларускіх няўрадавых арганізацый.

Мерапрыемства пройдзе ў Мінску 28 красавіка (чацвер) 2016 года з 11-й да 19-й гадзіны. Вітаецца ўдзел грамадскіх актывістаў з рэгіёнаў Беларусі.

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб запісацца на майстар-клас неабходна запоўніць анлайн-анкету. Апошні дзень падачы заяўкі - 17 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: ngo@belngo.info.

 

Паводле BelNGO.info.