Як стаць Маладым Еўрапейскім Амбасадарам у рэгіёне Ўсходняга партнёрства?

Падлеткі і моладзь (узрост 15-25 год) з краін Еўразвязу і "Ўсходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі) могуць стаць Маладымі Еўрапейскімі Амбасадарамі ў межах працы моладзевай сеткі "Маладыя еўрапейскія суседзі". Ініцыятыва Маладыя Еўрапейскія Амбасадары аб'яднае 100 маладых людзей па ўсёй Еўропе. Сама ініцыятыва ладзіцца ў межах праграмы ЕС Адкрытае Суседства.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- быць грамадзянінам краіны Еўразвязу ці адной з шасці краін "Усходняга партнёрства": Беларусі, Украіны, Малдовы, Азребайджана, Арменіі, Грузіі;

- узрост 15-25 год;

- свабоднае валоданне ангельскай мовай.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету, у якой пазначыць кантактныя дадзеныя, далучыць CV і суправаджальны ліст (максімум 300 слоў). Дэдлайн - 15 верасня 2016 года.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да:

- спадарыні Sophie Vériter: +32 494 99 73 38, Sophie.Veriter@ecorys.com;

- спадара Anthony Adams: +32 494 18 89 64, Anthony.Adams@ecorys.com.

Паводле Edu-Active.com.