WAN-IFRA: Сусветная прэмія для СМІ за працу з моладзевай аудыторыяй

Сусветная газетная і навінная асацыяцыя (WAN-IFRA) шукае суіскальнікаў міжнароднай прэміі за лепшы медыякантэнт для юных чытачоў (World Young Reader Prizes). Прэмія прысуджаецца за стварэнне найлепшых медыяпрадуктаў для аўдыторыі ва ўзросце да 25 год.

Намінацыі конкурсу:

- за лепшы кантэнт лічбавага фармату;

- "Свабода навучаць"; лепшы брэнд;
- навіны адукацыі;

- грамадскія паслугі;

- лепшы рэдакцыйны артыкул;

- "Лепшы настаўнік медыяпісьменнасці";

- премия "Natasa" для друкаваных газет;

- "Прытрымліванне высокіх стандартаў";

- медыя года, што публікуе інфармацыю для юных чытачоў.

Досвед пераможцаў конкурсу будзе ўключаны ў экспазіцыю музея навін у Вашынгтоне (Злучаныя Штаты) і ў праграму семінару па лепшых метадах прыцягнення маладых чытачоў.

Дэдлайн - 21 чэрвеня 2016 года. Падрабязней - тут.

 

Паводле IJnet.org.