Выстава "Час магнатаў" (Мінск)

15 снежня 2015 года а 15-й гадзіне ў Мінску у галерэі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка (вул. Макаёнка, 14) адчыняецца выстава "Час магнатаў". Экспазіцыя прысвечана залатому веку ў гісторыі Беларусі, яе архітэктурным помнікам і гістарычным асобам гэтага часу.

Выстава "Час магнатаў" рэалізуецца за фінансавай падтрымкай Еўразвязу ў межах праекта "Голас культуры".

У межах мініпраекта "Час магнатаў" 16 снежня пройдзе майстар-клас па акварэльным жывапісе (пачатак а 10-й раніцы, запіс удзельнікаў ажыццяўляецца па тэл.: (029) 369 35 10), 17 снежня - лекцыя па сучасным выяўленчым мастацтве (пачатак а 12-й гадзіне).

Уваход вольны.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да Івана Арцімовіча па тэл.: (029) 369 35 10, праз е-мэйл: ivan_artimovich@mail.ru.

Крыніца: Gki.by.