Вышаградская летняя школа 2016 ў Кракаве (Польшча)

3-16 ліпеня 2016 года ў Кракаве (Польшча) ладзіцца Вышаградская летняя школа.

Навучанне ў Школе носіць міждысцыплінарны характар, яго мэта - паглыбленне ведаў пра сусветныя ды рэгіянальныя праблемы і набыццё прасунутых навыкаў у абранай галіне, выключэнне ўзаемных стэрэатыпаў пры пабудове сяброўскіх адносін. Адукацыйная праграма ўключае дэбаты, воркшопы і лекцыі па бягучых палітычных, грамадскіх і культурных пытаннях у рэгіянальнай, еўрапейскай і сусветнай перспектыве.

 

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, выпускнікі, даследчыкі ў дактарантуры, маладыя спецыялісты з:

- Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі (па 8 месцаў на кожную краіну);

- Украіны (5 месцаў);

- Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцэгавіны, Балгарыі, Харватыі, Грузіі, Казахстана, Косава, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славеніі, Чарнагорыі (усяго 13 месцаў для вызначаных краін).

Вітаюцца творчыя, адкрытыя і актыўныя ўдзельнікі. Працоўная мова навучання - ангельская, таму добрае валоданне гэтай замежнай мовай ёсць неабходнай умовай удзелу.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Навучэнцы самастойна аплочваюць сваю вандроўку ў Кракаў, страхоўку і ўнёсак за ўдзел у памеры 125 еўра.

Кандыдаты мусяць стварыць анлайн-рахунак на вэб-старонцы Школы і запоўніць анлайн-форму.

Дэдлайн - 31 сакавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць спадарыні Ганне Кавальскай на е-мэйл: Ania@villa.org.pl (Anna Kowalska). Інфармацыя пра Школу - тут.

 

Паводле Edu-Active.com.