Воркшоп у Мемарыяльным музеі Халакосту ў Вашынгтоне

1-12 жніўня 2016 года Мемарыяльны музей Халакосту ў Вашынгтоне (Злучаныя Штаты) ладзіць воркшоп, прысвечаны вывучэнню сведчанняў Халакосту ў краінах былога Савецкага Саюза.

Удзельнікі воркшопу засяродзяцца на працы з вуснымі і пісьмовымі сведчаннямі з боку злачынцаў, назіральнікаў і ахвяр Халакосту на тэрыторыі былога СССР.

Запрашаюцца студэнты і дактаранты з універсітэтаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана, Эстоніі.

Удзельнікі змогуць скарыстацца рэсурсамі Мемарыяльнага музея Халакосту ў Вашынгтоне, які налічвае некалькі тысяч вусных сведчанняў, больш за 210 мільёнаў старонак архіўных дакументаў, у тым ліку больш за 15 мільёнаў старонак лічбавых копій і пісьмовых дакументаў з былога Савецкага Саюза.

Удзельнікі воркшопу зробяць прэзентацыю і абмяркуюць праблематыку выкарыстання сведчанняў у даследаваннях і выкладанні тэмы Халакосту ў былым Савецкім Саюзе.

Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на падарожжа ў Вашынгтон (у два бакі), забяспечваюць пражыванне падчас воркшопу, а таксама кампенсуюць выдаткі на амерыканскую візу, харчаванне, мясцовы транспарт.

Кандыдаты мусяць падаць заяўку да 14 лютага 2016 года. У дадатак неабходна даслаць CV і рэзюмэ па бягучай тэме даследаванняў (памер - 1 тыс. словаў) на е-мэйл: danewman@ushmm.org (Dr. Daniel Newman). Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Паводле Edu-Active.com.