Воркшоп Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі па Ўсходнім партнёрстве

Еўрапейская акадэмія дыпламатыі (Польшча) сумесна з Фондам імя Конрада Адэнаўэра, кампаніяй PZU, Фондам імя Казіміра Пуласкі (CPF) прапануе воркшоп па еўрапейскай дыпламатыі, які пройдзе 20-24 красавіка 2015 года ў Варшаве. Запрашаюцца ўдзельнікі з краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана).

Мерапрыемства ўключае лекцыі, семінары, дыскусіі, навучальныя візіты па наступных тэмах:

  • энергетычная бяспека,
  • асновы знешняй палітыкі Еўразвязу і Ўсходняе партнёрства,
  • усходнія элементы знешняй палітыкі Польшчы,
  • палітычныя і эканамічныя наступствы санкцый,
  • воркшоп па публічных прамовах,
  • трэнінг па вядзенні перамоваў.

Для ўдзелу ў воркшопы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Падрабязная інфармацыя размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: kwaksmundzka@diplomats.pl.

Паводле Diplomats.pl.