Візіты ва ўніверсітэты Беластоку (Польшча)

З 29 па 31 траўня 2015 ладзіцца візіт у беластоцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы для абітурыентаў і іх бацькоў. Запрашаюцца вучні 11-х класаў, а таксама тыя, хто плануе паступіць у магістратуру.

Праграма паездкі прадугледжвае наведванне беластоцкіх ўніверсітэтаў (навучальных аўдыторый, інтэрнатаў і г.д.), знаёмства з арганізацыяй навучальнага працэса, сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі.

Амаль усе выдаткі, звязаныя з паездкай у Беласток (Польшча), бяруць на сябе арганізатары (акрамя 20 даляраў з чалавека ў якасці арганізацыйных выдаткаў). Арганізатары забяспечваюць бБясплатныя візы для дзяцей і іх бацькоў, пражыванне, харчаванне, культурную праграму і экскурсіі.

Для ўдзелу ў візіце неабходна да 10 траўня 2015 года запоўніць анлайн-анкету.

Па дадатковых пытанняз неабходна звяртацца на е-мэйл: info@studyinbialystok.pl.

 

Паводле Adukacyja.info.