Віртуальнасць для рэчаіснасці: Медыя-школа ў Брэсце

1-га лістапада 2014 года берасцейская моладзевая ініцыятыва "ААЗІС" пачынае праект медыя-школы "Віртуальнасць для рэчаіснасці". Праект складаецца з серыі заняткаў па стварэнні і прасоўванні "віруснай" інтэрнэт-рэкламы (відэа, флэш-анімацыі, здымкаў і г.д.), а таксама ўключае працу ўдзельнікаў над самастойнымі заданнямі. 

Праграма навучання ўключае:
- працу з фота (спосабы стварэння, апрацоўка, асновы фотажурналістыкі);
- вывучэнне флэш-анімацыі (тэкставая анімацыя, праца з гукам і інш.);
- працу з відэа (відэарэпартаж, мантаж і г.д.).

Напрыканцы навучання адбудзецца конкурс на лепшы медыя-матэрыял ў асобнай катэгорыі. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі.

Навучанне бясплатнае. Форму заяўкі можна атрымаць, звярнуўшыся на электронную скрыню: oazis.brest@gmail.com. Дэдлайн - 25 кастрычніка 2014 года.

Паводле Adukacyja.info.