VI-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Літва)

7-9 кастрычніка 2016 года ў Каўнасе (Літва) пройдзе 6-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Арганізатары мерапрыемства прапануюць даследчыцкім арганізацыям ды супольнасцям і акадэмічным лідарам вызначыць прыярытэтныя тэмы Кангрэсу.

Тэматычныя секцыі (панэлі) Кангрэсу могуць уключаць прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці па разнастайных дысцыплінах і накірунках, быць прысвечаны абмеркаванню даследчыцкіх праблемаў.

Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю секцый для разгляду актуальных грамадскіх пытанняў, арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, прэзентацый і г.д.

Фарміраванне секцый і панеляў праз адкрыты збор прапаноў дазваляе Міжнароднаму Кангрэсу даследчыкаў Беларусі адпавядаць чаканням і патрэбам акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Заяўка можа быць калектыўнай або індывідуальнай. Заяўнікамі могуць выступаць зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Каб падаць заяўку, калі ласка, запоўніце анлайн-форму.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-мэйл: icbs@palityka.org.

 

Крыніца: Icbs.palityka.org.