VI Фестываль нефармальнай адукацыі: Конкурс для журналістаў

Арганізатары VI Фестывалю нефармальнай адукацыі (Мінск, Беларусь) запрашаюць беларускіх журналістаў да ўдзелу ў конкурсе. Мэты конкурсу "Аб адукацыі нефармальна" - павысіць інтарэс шырокай грамадскасці да медыяматэрыялаў пра нефармальную адукацыю, а таксама да Фестывалю нефармальнай адукацыі. На конкурс можна дасылаць публікацыі, якія выйшлі ў 2015-2016 гадах і прысвечаны розным аспектам нефармальнай адукацыі (тэарэтычным, метадычным, даведкавым і інш.).

Публікацыі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:

  • Прыз глядацкіх сімпатый. Пераможца будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое будзе праводзіцца з 20 чэрвеня па 17:00 5 ліпеня на сайце Adukatar.net.
  • Прызы экспертнага журы. Экспертнае журы вызначыць уладальніка гран-пры конкурсу, а таксама ўладальнікаў першага, другога і трэцяга месцаў. На гран-пры конкурсу атрымае аўтар публікацыі (артыкула), што мае найбольшы эфект з пункту гледжання развіцця і прасоўвання нефармальнай адукацыі.

Крытэры ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

- грамадскі ўплыў: уклад у вырашэнне праблем грамадства;

- прывабнасць: наколькі тэма і форма публікацыі цікава інфармацыйнай супольнасці і шырокай грамадскасці;

- інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.) будзе ўлічвацца, але не будзе вызначальнай.
Для ўдзелу ў конкурсе "Аб адукацыі нефармальна" неабходна да 16 траўня 2016 года запоўніць анлайн-анкету.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 8 ліпеня на VI-м Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску.

Даведкі па тэл.: (029) 318 77 18 (Кацярына), (029) 171 93 97 (Іна). Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: ngofest2016@gmail.com.

Паводле Adukatar.net