Вэбінар па працы з Twitter для журналістаў

Журналісты з усяго свету могуць прыняць удзел у бясплатным вэбінары анлайн-пляцоўкі "ICFJ Anywhere" Міжнароднага цэнтра для журналістаў. Вэбінар ладзіцца 18 лістапада 2015 года пры падтрымцы Фундацыі "Dow Jones".

Занятак будзе праходзіць на працягу адной гадзіны. Вядоўца вэбінару - Крыс Роўпэр, стыпендыят "ICFJ Knight International Journalism", - распавядзе пра магчымасці выкарыстання Twitter у журналістыцы, уключаючы ўплыў на рэдакцыйную палітыку і бізнэс-пытанні медыяарганізацый. Удзельнікі вэбнару пазнаёмяцца з паспяховымі прыкладамі выкарыстання Twitter і звярнуць увагу на патэнцыйныя небяспекі працы з гэтым рэсурсам.

Пачатак вэбінару - а 18-й гадзіне па мінскім часе. Вэбінар ладзіцца праз Google+ Hangout тут. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць задаваць пытанні праз чат YouTube альбо ў Twitter - з хэштэгам #icfjdigital.

Пра вядоўцу вэбінару

Крыс Роўпэр - дасведчаны digital-стратэг, які мае стаж працы ў рэдакцыях СМІ больш за 15 гадоў.Да нядаўняга часу займаў пост галоўнага рэдактара "Mail & Guardian". Сёння Крыс Роўпэр з'яўляецца рэдактарам па працы з дадзенымі ў журналісцкай ініцыятыве Code for Africa (CfAfrica) ICFJ.

 

Паводле: IJnet.org.