Вэбінар: Асаблівасці развіцця дзяцей і падлеткаў

5 сакавіка 2015 года ў 14.00 (па мінскім часе) адбудзецца вэбінар на тэму "Асаблівасці развіцця дзяцей і падлеткаў". Тэмы вэбінару - асноўныя этапы і сферы развіцця дзяцей, перашкоды для гарманічнага развіцця, патрэбы ў розных узроставых перыядах, адрозненні развіцця ў сям'і і па-за сям'ёй. Мэта арганізатараў вэбінару - сфарміраваць разуменне да падыходаў узаемадзеяння з падлеткамі, фармуляванне адэкватных патрабаванняў да іх.

Вядоўца вэбінару - Любоў Ларыяшвілі, юрыст, псіхолаг, галоўны спецыяліст Кіеўскага гарадскога цэнтра сацыяльнай службы для сям'і, дзяцей і моладзі, коўч, трэнер па падрыхтоўцы будучых апекуноў, прыёмных бацькоў, выхавацеляў, аўтар трэнінгавых праграм для бацькоў і спецыялістаў.

Працяг вэбінару - 1,5 гадзіны. Удзел бясплатны.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў вэбінару ажыццяўляецца тут.

Вэблінк доступу да трансляцыі мерапрыемства будзе адпраўлены ў дзень вэбінару толькі зарэгістраваным інтэрнэт-карыстальнікам.