Валанцёрства ў Швецыі

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА прапануе прыняць удзел у доўгатэрміновым валанцёрскім праекце ў Швецыі.

Праект будзе ажыццяўляцца на працягу 12 месяцаў у Стакгольме ў межах праграмы Еўразвязу "Erasmus +" і працы Еўрапейскай валанцёрскай службы. Пачатак праекту - 1 сакавіка 2015 года.

У абавязкі валанцёра войдуць: напісанне праектаў, скіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва моладзевых арганізацыяў Беларусі і Швецыі, арганізацыя мерапрыемстваў і праца з дакументамі і г.д.

Прымаючая арганізацыя ў Швецыі - няўрадавая асацыяцыя "Framtidståget".

Профіль кандыдатаў: дзяўчына 18-30 гадоў з валоданнем ангельскай мовай на размоўным узроўні, з досведам праектнага менеджмэнту. Вітаюцца актыўнасць, працавітасць, таварыскасць.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, візу, мясцовую страхоўку і транспарт (штомесячны праязны білет на аўтобус), праезд з Беларусі ў Швецыю. Валанцёры будуць штомесяц атрымліваць грошы на кішэнныя выдаткі.

Для ўдзелу неабходна да 8 лютага 2015 года даслаць CV і матывацыйны ліст (на ангельскай мове) на е-мэйл: dmitrius@belau.info (з тэмай ліста "EVS - Sweden").

 

Паводле Belau.info.