Валанцёрства ў сацыяльным праекце ў Гдыні (Польшча)

Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар" (Беларусь) і Цэнтр супрацы моладзі (Польшча) прапануюць валанцёрства ў сацыяльным праекце ў Гдыні.

Праект ажыццяўляецца ў межах Еўрапейскай валанцёрскай службы, якая сёлета святкуе сваё 20-годдзе.

Сацыяльны праект ажыццяўляецца ў польскай асацыяцыі для дзяцей і моладзі "Vitava". Гэтая арганізацыя працуе з дзецьмі  з "праблемных" сем'яў (малазабяспечаных, чые бацькі маюць алкагольную залежнасць або беспрацоўныя, дзе ёсць гвалт, выхаванне ажыццяўляе толькі адзін з бацькоў і інш.). Мэта праекту - эмацыйная падтрымка дзяцей і дапамога ім у вучобе і ў пераадоленні псіхалагічных траўм.

Валанцёры будуць мець магчымасць развіваць свае захапленні і працаваць разам з дзецьмі і супрацоўнікамі "Vitava": атрымаць досвед выкладання, дапамагаючы з хатнімі школьнымі заданнямі (напрыклад, з ангельскай мовай ці іншымі прадметамі), або ладзіць тэматычныя майстар-класы ці іншыя мерапрыемствы. Дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе мажлівасць вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Галоўнай задача валанцёраў - дапамога ў працы персанала "Vitava".

Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18-30 год. Удзельнікі з Гарадзеншчыны маюць перавагу.

Вітаюцца кандыдаты, якія цікавяцца працай з дзецьмі і моладдзю, якія маюць цікавыя захапленні, ведаюць ангельскую і рускую мову і жадаюць вывучыць польскую.

Пачатак валанцёрства - верасень 2016 года. Тэрмін валанцёрскае працы - 1 год.

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі ўдзельнікаў: транспарт, візавая падтрымка, пражыванне і харчаванне.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на е-мэйл: 3sektaryia@gmail.com (з тэмай ліста "EVS in Vitava"). Дэдлайн - 1 траўня 2016 года.

 

Паводле Adukacyja.info.