Валанцёрства ў навуковым цэнтры "Experyment" (Гдыня)

Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (Гродна, Беларусь) і Цэнтр моладзевага супрацоўніцтва (Гдыня, Польшча) запрашаюць у Еўрапейскую валанцёрскую службу (EVS) ў навуковым цэнтры "Experyment".

Валанцёры будуць працаваць у навуковым цэнтры, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай экспазіцыяй, і дапамагаць адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтаваць ды паказваць эксперыменты для наведнікаў.

Навуковы цэнтр "Experyment" - гэта ўстанова, дзе валанцёры могуць праводзiць час i працаваць з гасцямi розных узростаў ды нацыянальнасцей. Валанцёры маюць магчымасць даследваць iнтэрактыўную выставу і пашыраць свае веды i крэатыўнасць.

У абавязкі валанцёраў уваходзяць: падрыхтоўка і правядзенне розных мерапрыемстваў для груп дзяцей і моладзі; удзел у мерапрыемствах на свежым паветры, навуковых фестывалях; падрыхтоўка і правядзенне семінараў для сем’яў.

Крытэры адбору
Вітаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гродненшчыны будзе надавацца перавага.
Валанцёры мусяць быць камунікатыўнымі і адкрытымі для новага досведу, творчымі ды вынаходлівымі. Вiтаюцца кандыдаты з базавым веданнем ангельскай мовы і жаданнем вывучаць польскую. Для праекта патрэбныя і хлопцы, і дзяўчаты. Валанцёры павінны быць зацікаўленыя ў метадах актыўнага навучання, адкрытыя да людзей з іншых краін і носьбітаў іншых культур, а таксама мець жаданне працаваць у групе.

Валанцёрства пройдзе з сакавіка 2016 па люты 2017 года.

Усе выдаткі, звязаныя з валанцёрствам, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюць арганізатары.

Кандыдаты мусяць да 1 снежня 2015 года даслаць заяўку на е-мэйл: 3sektaryia@gmail.com (з тэмай ліста "EVS in Experyment Gdynia").

Паводле Adukacyja.info.