Валанцёрства ў бібліятэцы Гдыні (Польшча)

Цэнтр "Трэці сектар" разам з "Цэнтрам супрацы моладзі" шукае валанцёра на 12-месячны праект у Гдыні (Польшча). Валанцёрства будзе ажыццяўляцца з 1 верасня 2015 года па 31 жніўня 2016 года ў гарадской бібліятэцы.

Валанцёрства ўключае: арганізацыю майстар-класаў для мясцовай супольнасці з мастакамі і сацыяльнымі працаўнікамі, чытанкі, стварэнне з дзецьмі ілюстрацыяў, урокі па выкарыстанні рэсурсаў бібліятэкі па пошуку інфармацыі і кнігаў, урокі ангельскай мовы для моладзі і сталых людзей, танцавальныя, тэатральныя, фота- , мастацкія і хэнд-мэйд майстэрні, а таксама індывідуальную і групавую працу з чытачамі.

Запрашаюцца кандыдаты з Беларусі ўзросце 18-30 гадоў. Перавага будзе надавацца моладзі з Гродненшчыны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- камунікатыўнасць,

- адкрытасць да новага досведу,

- зацікаўленасць метадамі актыўнага навучання,

- адкрытаць да міжкультурнага абмену,

- жаданне працаваць у камандзе.

Базавыя веды ангельскай мовы і жаданне вывучаць польскую будуць для кандыдатаў плюсам.

Праект дасць магчымасць валанцёру самаразвівацца праз працу на карысць мясцовай супольнасці.

Усе выдаткі на ўдзел у праекце, улічваючы транспарт, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Дэдлайн - 15 траўня 2015 года. Форму заяўкі можна спампаваць тут. Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на электроны адрас: 3sektarYiA@gmail.com (з тэмай ліста "EVS in Library Gdynia").

 

Паводле 3Sektar.by.