Валанцёрства на фестывалі кулікоў у Тураве

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (Беларусь) набірае валанцёраў 7-га Фестывалю кулікоў у Тураве. Фестываль пройдзе 23 красавіка 2016 года.

У абавязкі валанцёраў уваходзіць дапамога ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.

Вітаюцца кандыдаты, якія:

- цікавяцца жыццём птушак і захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны;

- здольныя хутка рэагаваць у нестандартнай сітуацыі;

- могуць удзельнічаць у некалькіх арганізацыйных сустрэчах у Мінску;

- маюць актыўную жыццёвую пазіцыю;

- камунікабельны і аптымістычны.

Фестываль кулікоў у Тураве ўключае майстар-класы, воркшопы, экскурсіі.

Кандыдаты мусяць ліставаць на е-мэйл: queen.opolka@gmail.com.

Дэдлайн - 1 красавіка 2016 года.

 

Паводле Ptushki.org.