Валанцёрства для перакладчыкаў у Гэта Беларусь, дзетка!

Каманда Гэта Беларусь, дзетка! шукае валанцёраў-перакладчыкаў.

Запрашаюцца валанцёры, якія жадаюць перакладаць блог і праславіць Беларусь у яшчэ большай колькасці краін. Вітаюцца перакладчыкі з французскай, іспанскай, кітайскай моў. Патрабаванне да кандыдатаў-валанцёраў - добрае валоданне замежнай мовай. Умовы: каманда дасылае матэрыялы на ангельскай або беларускай/рускай мовах (як гэта будзе зручней для валанцёра), валанцёр робіць пераклад на французскую, іспанскую ці кітайскую. Па заканчэнні перакладу каманда напіша для валанцёра падзяку альбо рэкамендацыю.

Па пытаннях валанцёрства, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: etobelarusdetka@gmail.com.

Крыніцы: Adukacyja.info, EtoBelarusDetka.com