Вакансія спецыяліста па захаванні рэдкіх відаў птушак (Беларусь)

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае на працу спецыяліста па захаванні відаў. У абавязкі ўваходзяць каардынацыя і арганізацыя працы ў Беларусі па выратаванні рэдкіх відаў птушак, якія знаходзяцця пад глабальнай пагрозай знікнення.

Тэрмін працоўнага кантракту - 6 месяцаў, з кастрычніка 2015 года па сакавік 2016 года (з магчымасцю працягу).

Спецыяліст можа працаваць як дыстанцыйна, так і ў офісе арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя па біялогіі ці ў смежных дысцыплінах,
  • мінімум адна навуковая публікацыя па арніталогіі,
  • свабоднае валоданне беларускай, ангельскай і рускай мовамі,
  • досвед назірання за птушкамі - мінімум 4 гады.

Вітаюцца:

- навуковая ступень,

- веданне польскай мовы,

- досвед арганізацыі працы валанцёраў.

З падрабязным апісаннем вакансіі можна азнаёміцца тут.

Рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст неабходна дасылаць на е-мэйл: vintchevski@ptushki.org (з пазнакай памеру аплаты працы ў месяц). Пытанні па вакансіі можна таксама дасылаць на дадзены электронны адрас.

Дэдлайн - 29 верасня 2015 года.

 

Паводле Ptushki.org.