Вакансія: "ЕўраБеларусь" шукае праграмнага менеджэра

Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" у супрацоўніцтве з грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр сацыяльных інавацый" ладзіць конкурс на пазіцыю менеджэра праграмнага кірунку "Культурная палітыка". У абавязкі менеджэра будуць  ўваходзіць:

- праца з арганізацыямі, ініцыятывамі, прафесіяналамі і лідарамі ў сферы захавання спадчыны і культуры (маніторынг, аналіз дзейнасці, кансультаванне, камунікацыя і ўзгадненне сумесных дзеянняў),

- планаванне і арганізацыя публічных мерапрыемстваў, конкурсаў праектаў, даследчых і адукацыйных праграм дзеля прасоўвання інтарэсаў грамадзянскай супольнасці ў сферы культуры,

- камунікацыя і каардынацыя дзейнасці з арганізацыямі ў краінах Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіне, Малдове, Грузіі, Арменіі, Азербайджане), прасоўванне агульных задач і прыярытэтаў,

- удзел у міжнародных сустрэчах і форумах.
На пряцягу 2-х гадоў асноўную частку абавязкаў праграмнага менеджэра будзе складаць дзейнасць па праекце "Узмацненне ролі і патэнцыялу грамадзянскай супольнасці ў стварэнні жыццёвага асяроддзя, спрыяльнага для захавання і развіцця культурнай спадчыны", які рэалізуецца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • знаёмства з мэтавымі і стратэгічнымі ўстаноўкамі дзейнасці кансорцыума "ЕўраБеларусь" і гатоўнасць працаваць згодна з гэтымі ўстаноўкамі,
  • досвед працы ў сферы кіравання культурніцкімі праектамі, дасведчанасць у беларускім культурным полем,
  • досвед дзейнасці ў галіне грамадзянскай супольнасці,
  • камунікабельнасць, здольнасць працаваць у камандзе і ладзіць працу каманд,
  • кіраўніцкія і адміністрацыйныя навыкі, здольнасці доўгатэрміновага планавання і самастойнай (аўтаномнай) дзейнасці,
  • мабільнасць і гатоўнасць да камандзіровак,
  • валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі.

Кандыдаты мусяць даслаць CV і кароткі матывацыйны ліст на е-мэйл: uv@eurobelarus.info. Заяўкі на пазіцыю праграмнага менежэра прымаюцца па 15 траўня 2015 года.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв'ю пасля 20 траўня.

 

Паводле EuroBelarus.info.