Вакансія бухгалтара ў дабрачынным таварыстве Карытас (Беларусь)

Дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Беларусь) шукае галоўнага бухгалтара.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя;

- досвед працы галоўным бухгалтарам - мінімум 3 гады;

- валоданне Excel, 1С версіі 8.2.

Умовы працы - няпоўная занятасць у офісе ў вёсцы Ляскоўка (Бараўляны, Мінскі раён, Беларусь).

У працоўныя абавязкі ўваходзяць:

  • вядзенне бухгалтарскага ўліку;
  • кантроль за рацыянальным і эканомным выкарыстаннем рэсурсаў (працоўных, фінансавых, матэрыяльных і інш.);
  • кантроль за рухам маёмасці ды выкананнем абавязкаў;
  • своечасовая падрыхтоўка поўных падатковых і бухгалтарскіх справаздач;
  • фарміраванне ўлікавай палітыкі арганізацыі.

Веданне замежных моў і досвед бухгалтарскае працы ў праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі не з'яўляюцца абавязковымі.

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ на электронную скрыню: olga@caritas-minsk.by (спадарыня Вольга Лабуць). Дэдлайн - 1 красавіка 2016 года.

 

Паводле Caritas-Minsk.by.