Вакансія адміністратыўнага менеджэра ў Сакратарыяце Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства (Брусель)

Сакратарыят Форуму грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства" (Брусель, Бельгія) прапануе вакансію адміністратыўнага менеджэра (з плануемай занятасцю ў 80%). У абавязкі менеджэра ўваходзіць адміністратыўная падтрымка ў працэсах планавання і арганізацыі мерапрыемстваў, заключэння кантрактаў, забеспячэння абсталяваннем і рэсурсамі, працы з персаналам і інш. Працоўны час уключае: менеджмент мерапрыемстваў і праектаў (40% часу), закупкі і офіс-менеджмент (30%), кадравыя пытанні (10%).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- магістарская ступень па спецыяльнасцях "міжнародны менеджмент", "бізнес-адміністраванне", "міжнародныя адносіны" або ў сумежных дысцыплінах;

- мінімум 5 год працоўнага досведу на адміністрацыйнай пасадзе (уключаючы івэнт- і офіс-менеджмент) у галіне міжнародных адносін;

- разуменне еўрапейскага рэгулявання атрымання грантаў і рэсурсаў;

- веданне палітыкі Еўразвязу ў адносінах да краін "Усходняга партнёрства";

- выдатнае веданне ангельскай, вітаецца добрае валоданне рускай мовы;

- здольнасць да вызначэння прыярытэтаў пры выкананні шматзадачнай працы;

- навыкі развіцця ды імплементацыі новых праектаў, стратэгій, працэдур;

- навыкі карыстання абсталявання для падрыхтоўкі прэзентацый, табліц і г.д.

Кандыдаты мусяць даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на электронную скрыню: applications@eap-csf.eu (з тэмай ліста "Administrative Manager"). Апошні дзень падачы заяўкі - 23 сакавіка 2016 года. Абраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе ў канцы сакавіка, якое пройдзе ў Бруселі альбо праз Skype. Падрабязнасці - тут.

Крыніца: EaP-CSF.eu.