Вакансіі каардынатараў у праекце па інклюзіі людзей з інваліднасцю (Мінск)

Грамадскае аб'яднанне "БелАПДИиМИ" прапануе вакансіі каардынатара сеткі і каардынатара трэнінгаў у праекце "Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю". Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і скіраваны на паляпшэнне доступу да сацыяльных паслуг людзей з інваліднасцю, паляпшэнне якасці жыцця дзяцей і моладзі з інваліднасцю ў Беларусі.

Тэрмін працы - з чэрвеня 2016 па травень 2018 года. Месца працы - Мінск.

 

У абавязкі каардынатара сеткі ўваходзяць планаванне, арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў. Патрабаванні да кандыдатаў: веданне заканадаўства і палітыкі ў адносінах да людзей з інваліднасцю, навыкі падрыхтоўкі заявак праектаў і рэалізацыі праектаў, магчымасць каардынацыі працэсу рэалізацыі праекту на рэгіянальным узроўні, досвед кіравання праектамі ў сацыяльнай сферы, досвед працы ў няўрадавай арганізацыі мінімум 5 гадоў, мінімум 3 гады працы ў справе рэалізацыі праектаў, інш.

 

Каардынатар трэнінгаў мусіць адказваць за адукацыйную частку праекту. Патрабаванні да кандыдатаў: падрыхтоўка і правядзенне трэнінгаў па менеджменце няўрадавай арганізацыі, здольнасць планаваць і ладзіць адукацыйныя мерапрыемствы, не менш за 5 гадоў досведу ўдзелу ў трэнінгавых праграмах і працы па арганізацыі трэнінгаў, мінімум 3 гады працоўнага досведу ў справе рэалізацыі праектаў, мінімум 5 гадоў працы ў няўрадавай арганізацыі, інш.

 

Вітаецца вышэйшая адукацыя ў галіне грамадскіх навук.

 

Заяўкі кандыдатаў прымаюцца па 1 чэрвеня 2016 года. Кандыдаты мусяць даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на е-мэйл: info@belapdi.org / праз факс: (017) 256 73 90. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Belapdi.org.