Вакансіі Глабальнага фонду для барацьбы са СНІД, сухотамі і малярыяй

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя ладзіць конкурс на вакансіі ў аддзел кіравання грантамі Глабальнага фонда для барацьбы са СНІД, сухотамі і малярыяй. Конкурсны адбор кандыдатаў ажыццяўляецца на наступныя пасады:

- кіраўнік аддзела,

- кіраўнік аддзялення фінансаў і закупак,

- кіраўнік аддзялення па ВІЧ-інфекцыі,

- кіраўнік аддзялення па сухотах.

Веданне ангельскай мовы ёсць абавязковым. Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ на ангельскай і рускай мовах, 2 рэкамендацыйныя лісты на е-мэйл: RNPCMT@belcmt.by (з тэмай ліста "Вакансія").

Апошні дзень падачы заявак - 4 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут.

Паводле NGO.by.